З песні Шуры "Би-2" расійскі тэлеканал выразаў слова "пратэсты"

З песні Шуры "Би-2" расійскі тэлеканал выразаў слова "пратэсты"

З песні "Люди на эксколаторах", з якой на расійскім тэлебачанні дэбютаваў сайд-праект удзельнікаў гурта "Би-2", — "Куртки Кобейна" — выразалі слова "пратэсты". Прэцыдэнт адбыўся падчас цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Вікторыя". Разам з музыкамі "Би-2" песню выконвалі Леанід Агуцін і спявачка Manizha. 

Вось так выглядае тэкст песні ў арыгінале:

"Если чуть светлей проспекты

И нежней протесты

Юношей в пуловерах

Смейся на таких контекстах

Мастерица весна

Делая фолловеров".

А вось так тэкст песні выглядае на расійскім тэлебачанні, якое заглушыла слова "пратэсты". Цікава, чаму? 

"Куртки Кобейна" — супергурт, створаны "Би-2" у 2018 годзе пасля выхаду іх дзясятага альбома "Горизонт событий". Музыкі падкрэсліваюць, што праект не прытрымліваецца пэўнай жанравай канцэпцыі, бо яго ўдзельнікі граюць у розных музычных стылях. Песні для яго ствараюць розныя аўтары. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі