З-за легіянераў Waffen SS Латвія бярэ мяжу з Беларуссю пад татальны кантроль
З 12 сакавіка Латвія бярэ беларускую мяжу пад татальны кантроль, інфармуе "БалтІнфо". Латвійскія памежнікі на тыдзень узмоцняць кантроль у пункце пропуску "Сілене-Урбаны" на мяжы з Беларуссю. Фактычна, татальна будзе правярацца ўвесь транспарт, які прыязджае ў Латвію. Беларускія памежнікі рэкамендуюць турыстам у бліжэйшы тыдзень карыстацца пунктам пропуску "Грыгараўшчына", які знаходзіцца ў 100 кіламетрах ад "Сілене-Урбаны".
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі не сталі каментаваць дзеянні латвійскага боку. Аднак неназваная крыніца паведаміла, што ўзмацненне кантролю на мяжы звязана з забаронай рыжскіх уладаў праводзіць 16 сакавіка ўжо традыцыйнае шэсце латышскіх ветэранаў гітлераўскага войска.
Праваахоўныя органы Латвіі асцерагаюцца, што ў краіну трапяць дэструктыўныя элементы з іншых дзяржаваў, таму і вырашылі ўзмацніць меры кантролю і бяспекі.