З-за польскіх мытнікаў Беларусь ужо страціла дзесяткі мільёнаў долараў
Страйк польскіх мытнікаў і выкліканыя ім чэргі на беларуска-польскай мяжы ўжо нанеслі Беларусі эканамічную шкоду ў дзесяткі мільёнаў долараў.
Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Нягрэй. Паводле яго слоў, суткі прастою аднаго аўтамабіля абыходзяцца фірме-перавозчыку ў 300 долараў.
Таксама беларуская эканоміка страчвае ад змяншэння транзіту, гандлю, памяншэння прыбытку аб'ектаў сэрвісу, адзначае “Інтэрфакс”.
Па звестках Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях страты нясуць больш за 500 суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца аўтамабільнымі грузаперавозкамі.