За 4 дні да выбараў ва Украіне пакажуць серыял "Слуга народу-3" з Зяленскім

За 4 дні да выбараў ва Украіне пакажуць серыял "Слуга народу-3" з Зяленскім

За 4 дні да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне пакажуць серыял "Слуга народу-3" з Уладзімірам Зяленскім у галоўнай ролі. Яго герой Васіль Галабародзька з турмы вяртаецца на пасаду прэзідэнта краіны. З тызера, які з'явіўся 21 сакавіка, вынікае, што гэтаму папярэднічае палітычны крызіс і раскол Украіны.

Зяленскі — вядомы ўкраінскі шоумен, акцёр, прадусар. Ён — лідар прэзідэнцкай гонкі ва Украіне. Рэальнай, а не той, якую можна пабачыць у "Слузе народу". Першыя два яго сезоны выйшлі ў 2015 і 2017 гадах. Гісторыя пра настаўніка гісторыі Васіля Галабародзьку, які нечакана стаў прэзідэнтам Украіны, стала папулярнай. Цяпер жа яна можа заблытаць украінцаў, перад якімі паўстане пытанне, за каго галасаваць: за Зяленскага ці Галабародзьку?

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 31 сакавіка. Прэм'ера "Слугі народу-3" запланаваная на 27 сакавіка, ён выйдзе на тэлеканале "1+1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі