За адмову ад размеркавання выпускнікоў штрафуюць на 40 мільёнаў рублёў!

Два гады таму размеркаванне каштавала 17 мільёнаў, а цяпер – каля 40. Вучыцца платна атрымліваецца танней, чым вяртаць потым грошы за тое, што адмовіўся ад размеркавання.
Так, напрыклад, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта выстаўляе сваім “непаслухмяным” выпускнікам рахунак у 34 мільёны рублёў.

Гэта значыць, што столькі каштавала іх навучанне за 5 гадоў. Паглядзім, колькі каштуе яно цяпер.

БДУ: “На сённяшні дзень па разліку сума, якую трэба вяртаць, каля 40 мільёнаў”.

Еўрарадыё: Але два гады таму было 17!

БДУ: “Дык два гады таму выпускнікі якога год былі?! Там зусім іншы разлік!”

Падрабязнасці неўзабаве на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі