За атаку на бабруйскі КДБ затрымалі Сяргея Слюсара

Ад 17 кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Яго затрымалі пасля таго, як невядомыя кінулі дзве бутэлькі з гаручай сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа. Як нагадвае сайт "Вясна", у ноч з 16 на 17 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся напад на будынак КДБ. Пра некалькі гадзін да Слюсара, які жыве разам з бацькамі, прыехалі міліцыянты, паднялі з ложка і апыталі. Бацька заявіў, што сын у гэты час знаходзіўся дома і нікуды не выходзіў.

Днём 17 кастрычніка аператыўнікі разам з кадэбістамі правялі ў яго дома ператрус. У Слюсара канфіскавалі некалькі дыскаў, вінчэстар з камп'ютара і бутэльку растваральніка. Прадстаўнік бабруйскага КДБ паведаміў бацькам Сяргея, што яго забіраюць на некалькі гадзін. Тым часам затрымалі хлопца на трое сутак. Ці выставілі яму абвінавачанне — пакуль не вядома.

У Бабруйскім гарадскім упраўленні міліцыі карэспандэнту Еўрарадыё заявілі, што справай займаецца КДБ.

Дарэчы, Слюсара ўжо затрымлівалі 3 верасня. Яго падазравалі ў нападзе на расійскую амбасаду. Але 12 верасня яго адпусцілі без выстаўлення абвінавачвання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі