За бяспеку беларускай АЭС будзе адказваць адмысловы дзяржаўны орган
У Беларусі вядзецца праца па стварэнні органа, які будзе адказваць за бяспеку атамнай электрастанцыі. Аб гэтым заявіў выканаўца абавязкаў міністра па надзвычайных сітуацыях Валянцін Карпіцкі. Паводле яго слоў, ставрэнне спецыяльнага органа — абавязковая ўмова Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).
Як адзначыў Карпіцкі, цяпер МНС Беларусі шукае спецыялістаў, якія маюць практычны і тэарэтычны досвед працы па бяспецы АЭС. Такія людзі ёсць у Літве і, па словах Карпіцкага, некаторыя з іх жадаюць пераехаць у Беларусь у сувязі з закрыццём Ігналінскай АЭС.
Інтэрфакс