За пераназванне вуліцы Камсамольскай у Слуцку сабралі болей за 500 подпісаў

За пераназванне вуліцы Камсамольскай у Слуцку сабралі болей за 500 подпісаў

Рух “За Свабоду” сабраў ужо больш за 500 подпісаў за перайменаванне ў Слуцку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх Паўстанцаў. Збор подпісаў ініцыяваў у пачатку студзеня каардынатар руху ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч. Петыцыя размешчаная на рэсурсе zvarot.by. Збор подпісаў будзе працягвацца яшчэ тры дні, а 1 лютага іх накіруюць адрасатам — мясцовым уладам.

Нават калі адказ будзе адмоўным, грамадскія актывісты заяўляюць, што працягнуць кампанію за перайменаванне вуліцы Камсамольскай, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі