За сэкс на вуліцы ў Мінску затрымалі 19-гадовага хлопца

За сэкс на вуліцы ў Мінску затрымалі 19-гадовага хлопца

За сэкс на вуліцы ў Мінску затрымалі 19-гадовага хлопца. Крымінальную справу распачалі па артыкуле хуліганства, здзейсненае групай асобаў. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" аператыўны супрацоўнік МУС распавёў падрабязнасці гэтай гучнай справы.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 ліпеня ў Twitter з'явілася фота, на якім бачна, як маладыя людзі на вуліцы знаходзяцца ў любоўнай позе. Здымак быў зроблены адным з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі а палове шостай раніцы быццам на вуліцы Скрыпнікава ў мінскім раёне Сухарава. Міліцыя паабяцала, што пасля праверкі дасць прававую ацэнку як дзеянням маладых людзей, так і распаўсюджвальнікаў фота. Неўзабаве было заяўлена, што фота фэйкавае, узятае з інтэрнэту.

Аднак праз месяц справа атрымала працяг. З сюжэта на "Беларусь 1" вынікае, што міліцыя знайшла маладых людзей з фота: хлопца і 17-гадовую дзяўчыну. Праваахоўнік пацвердзіў, што яны сапраўды "здзейснілі палавы акт" у двары жылога дома. Паведамляецца, што хлопец з'яўляецца чальцом незарэгістраванага аб'яднання футбольных фанатаў аднаго з мінскіх клубаў. Былі паказаныя відэакадры ператрусу ў яго кватэры.

Маладым людзям пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў, абмежаванне волі — да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі — ад 1 да 6 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі