Беларуска, затрыманая за шпіянаж на КДБ, раней была порнаактрысай
Дар'я Астапенка
Затрыманая ў Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы на КДБ РБ Дар'я Астапенка раней была порнаактрысай. Падрабязнасці пра яе ранейшае жыццё даведаўся reform.by. Астапенка спрабавала сябе ў даволі жорсткім порна, свяцілася на OnlyFans, прапаноўвала паслугі эскорту. Але наколькі сур'ёзна яна займалася гэтым бізнесам, невядома. Аднак гэта маглі заўважыць сілавікі, і жанчына была ўразлівая для вярбоўкі.
Пра затрыманне ў снежні 2023-га ў Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы беларускі стала вядома напярэдадні. Польскія спецслужбы высветлілі, што яна перадавала КДБ інфармацыю аб прадстаўніках беларускай дыяспары. У сераду стала вядома, што затрыманая 36-гадовая Дар'я Астапенка з Баранавічаў, якая раней была актывісткай "Гавары праўду". У Польшчу яна з'ехала восенню мінулага года, збірала і перадавала КДБ звесткі пра дзейнасць харугваў арганізацыі "Паспалітае рушанне", пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і тых, хто ім дапамагае.
Абвінавачванне Астапенка выстаўленае паводле артыкула "шпіянаж" Крымінальнага кодэкса Польшчы. Ёй пагражае не менш за 5 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.