За вывад валюты за мяжу Лукашэнка прыгразіў ураду

Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што замежныя інвестары, пакідаючы Беларусь, забіраюць заробленыя грошы.
З даклада генпракурора ён даведаўся, што за мінулы год за мяжу былі выведзеныя сотні мільёнаў долараў. "Далажылі, што няма праблем: калі і вывелі за год, 15 мільёнаў ці колькі. Аказваецца, не мільёны, а сотні мільёнаў", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Гэта супярэчыць загаду Лукашэнкі не дапускаць вываду валютных сродкаў пры сыходзе замежных інвестараў. Ён лічыць, што гэтыя грошы павінны заставацца ў Беларусі: "Дывідэнды выводзяць. Яны што, асабіста самі зарабілі гэтыя грошы? Мізэрны заробак нашым людзям заплацілі, самі зматаліся за мяжу і вывелі яшчэ грошы. Гэта што, нармальна?"
Лукашэнка прыгразіў, што за выкананне гэтага свайго даручэння разбярэцца з урадам.
У 2022 годзе ў Беларусі створаны спіс прадпрыемстваў з замежнымі ўласнікамі, якія забаронена прадаваць. Напрыклад, фінская кампанія Olvi не змагла прадаць "Лідскае піва", унесенае ў гэты спіс, і пакінуць Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.