За затрымку заробку наймальнікі і чыноўнікі заплацілі 8,6 млрд рублёў штрафу

За затрымку заробку наймальнікі і чыноўнікі заплацілі 8,6 млрд рублёў штрафу

У Беларусі за дзевяць месяцаў 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці за затрымку заробку прыцягнуты 2881 наймальнік і 3052 службовыя асобы. Іх аштрафавалі больш як на 8,6 млрд рублёў. Такія лічбы называе БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сёлета ў студзені-верасні падчас праверак выяўлена 877 арганізацый, якія нясвоечасова выплачвалі заробкі. Найбольшая колькасць парушэнняў зафіксавана ў Мінскай і Віцебскай абласцях.

Паведамляецца, што за такія парушэнні абвешчана 136 дысцыплінарных спагнанняў службовым асобам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, 180 — упаўнаважаным службовым асобам арганізацый, 15 кіраўнікоў звольненыя.

Дарэчы, падчас праверак дзяржінспектары працы выявілі 45 арганізацый, якія выплачвалі асобным работнікам заробкі ў памеры, ніжэйшым за мінімальна гарантаваны. Найбольшая колькасць такіх парушэнняў выяўлена ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — па 14 арганізацый. За гэта 41 службовая асоба аштрафаваная на 25,7 млн рублёў.

Фота: gd.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі