За жнівень золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на 15,8%
Па стане на 1 верасня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 457,8 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
За жнівень ЗВР знізіліся на 1 399,6 мільёна долараў, або на 15,8%. У ліпені яны павялічыліся на 61,8 мільёна долараў (0,7%).
Нацбанк тлумачыць гэтую з'яву тым, што ён прадаваў замежную валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Пры гэтым урад і Нацбанк выплацілі па пазыках у замежнай валюце 351,7 мільёна долараў.
У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год да канца года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў павінен складаць не менш за 7,3 мільярда долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.