Забруджванне глебы адкідамі гомельскага хімзавода складае каля 40 м углыб

Забруджванне навакольнай глебы каля адкідаў гомельскага хімзавода складае каля 40 метраў углыбіню, паведамляе газета "Савецкі раён".  У часы праектавання завода не былі распрацаваны меры бяспекі адносна адкідаў прадпрыемства, бо з іх планавалася вырабляць цэмент на тэрыторыі Расіі. Пад месцам складавання адкідаў зрабілі толькі гліняныя замкі таўшчынёй 10 метраў, якія не давалі трапляць часціцам адкідаў у грунтавыя воды.

Зараз жа на заводзе вымушаны прымаць вялікую колькасць мер па ізаляцыі фосфагіпса і адпампоўцы вады з забруджанай глебы.
 
Адзначым, што хімзавод абласнога цэнтра адносіцца да першай групы рызыкі сярод прамысловых прадпрыемстваў Гомеля.

     

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі