Загінулага ва Украіне камандзіра дывізіі РФ ідэнтыфікавалі толькі па ДНК
Загінулага ва Украіне камандзіра валгаградскай 20-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі палкоўніка Аляксея Гарабца ідэнтыфікавалі толькі па ДНК. Пра гэта піша bloknot-volgograd.ru. Смерць расійскага вайскоўца пацвердзіла яго ўдава Ганна Гарабец.
Палкоўнік Аляксей Гарабец днямі быў забіты ў Херсонскай вобласці падчас удару па адным са штабоў з HIMARS, амерыканскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню.
З украінскіх крыніц было вядома, што ракеты трапілі ў адзін са штабоў, у выніку чаго загінулі каля 150 вайскоўцаў. Сярод іх быў генерал, начальнік штаба 22-га армейскага корпусу. Згадваўся і палкоўнік Гарабец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.