Загрузка беларускіх НПЗ зменшылася на 40%

Сутачная перапрацоўка нафты на кожным з двух беларускіх НПЗ (Мазырскі НПЗ і Нафтан) зменшылася на 40%. Як паведамляе "Інтэрфакс", у снежні 2009 года сутачная перапрацоўка складала 30-31 тысячу тон, па стане на 18 студзеня — 19 тысяч тон. Па звестках агенцтва, загрузка заводаў блізкая да мінімальнай у сувязі з адсутнасцю новых кантрактаў на імпарт нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі