Закон "Аб СМІ" можа быць прыняты Палатай прадстаўнікоў ужо заўтра
Закон "Аб сродках масавай інфармацыі" Палата прадстаўнікоў плануе разглядаць у другім чытанні ўжо заўтра, 24 чэрвеня. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Сяргея Шлопака, члена камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты. Паводле яго словаў, у праекце былі ўлічаныя некаторыя папраўкі Офісу
АБСЕ і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Пра прычыны пераносу разгляду
праекта з восеньскай сесіі, пра што раней паведамлялася, на цяперашнюю
Шлопак нічога сказаў.