Зарэзалі 28-гадовую ўкраінскую біятланістку
Трагічнае здарэнне адбылося ў горадзе Глухаў Сумскай вобласці Украіны ў ноч на 18 чэрвеня.
Цела Алены Дземідзенкі знайшла суседка. Біятланістку забілі на парозе яе дома, на целе былі шматлікія нажавыя раненні.
Высветлілася, што напярэдадні спартоўка адзначала свой дзень народзінаў.
Як паведамляе УНІАН, да забойства можа мець дачыненне блізкі сябар Алены Дземідзенкі, у якога ў мінулым ужо была судзімасць за забойства. Праваахоўнікі яго шукаюць і не выключаюць, што 28-гадовы мужчына мог выехаць у Расію.
Алена Дземідзенка — майстар спорту па біятлоне, экс-трэнер дзіцяча-юнацкай спартовай школы, двухразовая прызёрка чэмпіянату свету па летнім біятлоне.
Фота — biathlon.com.ua