Тысячы людзей не заўважылі, як патануў 5-гадовы хлопчык (відэа)

Бацька на некалькі хвілін пакінуў сына пад наглядам 14-гадовай дачкі, але яна захапілася гульнёй на мабільным тэлефоне і не заўважыла знікнення брата. Мужчына кінуўся шукаць на беразе сына разам з выратавальнікамі і міліцыянтамі.


Цела хлопчыка выпадкова знайшла ў вадзе жанчына і выцягнула на бераг, але ўжо было позна. Лекары засведчылі, што ён праляжаў у вадзе каля гадзіны. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі дзіцяці.


Тэлеканал АНТ інфармуе, што сёлета на Магілёўшчыне загінулі 20 чалавек, а па краіне — амаль 100.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі