Заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг рыхтуецца стаць бацькам

Заснавальнік папулярнай сацыяльнай сеткі Фэйсбук Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чан чакаюць дзіця. Пра гэта Цукерберг паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Ужо вядомы пол будучага дзіця — гэта будзе дзяўчынка.

Цукерберг таксама прызнаўся, што яны з жонкай ужо некалькі гадоў спрабавалі завесці дзіця, але тройчы цяжарнасць заканчвалася выкідкам. Цяпер жа тэрмін цяжарнасці дастаткова вялікі, а рызыка страты плода малая, таму будучы бацька вырашыў падзяліцца сваёй радасцю.

“Вы поўныя надзеяў, калі даведваецеся, што ў вас будзе дзіця. Вы пачынаеце ўяўляць, кім ён стане і марыць пра яго будучыню. Вы робіце планы, і ў адно імгненне ўсё заканчваецца. Гэты досвед звязаны з самотай. Большасць людзей не абмяркоўвае выкідкі: вы непакоіцеся, што вашы праблемы прывядуць да адчужэння або яшчэ да нейкіх дзеянняў, быццам з вамі нешта не так ці вы самі справакавалі гэта сваімі дзеяннямі. Вы перажываеце гэта самі”, — піша Марк Цукерберг.

Пры гэтым ён спадзяецца, што іх з жонкай досвед дапаможа ўсіх, хто сутыкаўся з такой праблемай.

Ён таксама піша, што падчас ультрагукавога даследавання яго будучая дачка трымала кулачок з узнятым дагары вялікім пальцам, быццам паказвала “лайк”. “Таму я цалкам перакананы, што яна пойдзе ў мяне”, — пажартаваў будучы бацька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі