Заснавальнік “Яндэкса” просіць ЕС зняць з яго санкцыі
Волаж і Пуцін у 2017-м / ТАСС
Заснавальнік “Яндэкса” Аркадзь Волаж накіраваў структурам ЕС ліст з просьбай аб тым, каб з яго знялі санкцыі. Пра гэта піша Financial Times.
Мяркуецца, што рэакцыя Бруселю “пакажа, ці пойдзе ЕС насустрач вядомым расіянам, якія парвалі з Крамлём”.
У першай палове жніўня Волаж упершыню адкрыта выказаўся пра расійскую вайну супраць Украіны і назваў яе “варварскай”.
У чэрвені 2022-га Волаж трапіў у санкцыйны спіс за тое, што “Яндекс” дапамагаў расійскай прапагандзе напярэдадні і падчас вайны. Адразу пасля гэтага ён сышоў з усіх пастоў у кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.