Затрымалі 14-гадовую дзяўчынку — размалявала Палац Рэспублікі
АМАПаўцы ў пятніцу схапілі на Кастрычніцкай плошчы Мінска хуліганку.
Як паведамляе БЕЛТА, яна "наносіла надпісы чорнага колеру на мармуровы падмурак Палаца Рэспублікі". Пра змест надпісаў нічога не паведамляецца, толькі адзначаецца, што ў іх не было "ніякага асаблівага сэнсу".
Паколькі дзяўчыне толькі 14 гадоў, найхутчэй да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць яе бацькоў. Ім давядзецца аплаціць рамонт і, відаць, дарагі.
Фота — minsk-old-new.com