Затрыманы палітвязень М.Пашкевіч, у панядзелак яго могуць адправіць у турму

Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму. Як паведаміў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, у суботу ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхаіл Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па Справе 14-ці.

Лябедзька паведаміў, што ў суботу адбылася палітрада партыі, сябрам якой з'яўляецца Пашкевіч, і ён быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Пасля пасяджэння Міхаіл Пашкевіч накіраваўся на чыгуначны вакзал, дзе ў яго была прызначаная сустрэча, і там быў затрыманы.

«Ён толькі паспеў патэлефанаваць, што затрыманы невядома за што, і яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС. Я датэлефанаваўся да РУУС, і там мне паведамілі, што Пашкевіч здзейсьніў дробнае хуліганства. Зараз Міхаіл утрымліваецца ў турме на Акрэсціна, суд адбудзецца ў панядзелак», - паведаміў Лябедзька. Ён дадаў, што паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да так званай «хатняй хіміі», то ў выпадку, калі суд прызнае яго вінаватым у дробным хуліганстве, Міхаілу пагражае сапраўднае зняволенне.

Наша Ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі