Затрыманых у Магілёве адпусцілі без пратаколаў (фота)
Праваабаронцаў, затрыманых у Магілёве падчас акцыі, прысвечанай 60-годдзю Дэкларацыі правоў чалавека, адпусцілі без складання пратакола. Юрыста незалежнага прафсаюза Аляксандра Каралёва і Аляксандра Падаляна затрымалі ў Магілёве падчас акцыі, якую праводзілі праваабаронцы па ўсёй краіне. Яны раздавалі мінакам дэкларацыі правоў чалавека, якія, дарэчы мелі выходныя звесткі.
Гаворыць праваабаронца Аляксей Колчын: “Затрыманыя былі вызваленыя. Аляксандр Каралёў застаўся ў апорным пункце аховы парадку, каб зрабіць запіс у кнігу скаргаў і прапановаў гэтай установы. Матэрыялы вярнулі. Ніякіх прэтэнзій да іх не маюць. З гэтага можна зрабіць выснову, што адбылося незаконнае затрыманне грамадзянаў больш чым на 1,5 гадзіны супрацоўнікамі праваахоўчых органаў”.
Дарэчы, затрыманне праводзілі сяржанты палка ППС Аляксандр Ільвоў і Павел Мічыкін.