Затрыманых у Віцебску апазіцыянераў асудзілі на "суткі"
У чацвер у Віцебску адбыўся суд па справе Барыса Хамайды і Аляксандра Салаўяна, затрыманых 29 студзеня пры спробе вывесіць два бел-чырвона-белыя сцягі каля аднаго з дамоў па вуліцы "Праўды".
Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Беспартыйны актывіст Барыс Хамайда і сябра КХП-БНФ Аляксандар Салаўян адмовіліся размаўляць с суддзёй на рускай мове, і суд быў адкладзены на дзень. У якасці перакладчыка нарэшце згадзілася выступіць настаўніца адной з мясцовых школ.
За несанкцыянаванае пікетаванне (менавіта так былі кваліфікаваныя дзеянні апазіцыянераў) Барыса Хамайду арыштавалі на 15 сутак, а Аляксандра Салаўяна - на 12. Пасля суда сябры паспелі перадаць Хамайду і Салаўяну сродкі асабістай гігіены, прадукты ды садавіну”.