Затрыманыя чатыры чалавекі, якія разабралі 12 метраў чыгункі пад Оршай

Беларускімі праваахоўнымі органамі затрыманыя чатыры чалавекі, якія падазраюцца ў тым, што 22 верасня разабралі 12 метраў рэек на чыгунцы пад Оршай. Тады пад адхон пайшоў цеплавоз і два пустых вагоны таварнага цягніка.  Частку рэек, парэзаных на кавалкі, праваахоўнікі знайшлі каля чыгункі – зламыснікі іх не паспелі вывезці. Гэтыя абставіны сведчылі пра тое, што невядомыя скралі рэйкі з мэтай іх продажу ў Расіі як металалому.

У выніку аператыўнікі выйшлі на 21-гадовага і 19-гадовага мясцовых жыхароў, якія раней ужо былі асуджаныя за крадзеж, і 16-гадовага навучэнца ПТВ. Таксама быў затрыманы 40-гадовы грамадзянін Азербайджана, прапісаны ў Смаленску, які без рэгістрацыі жыў у Горацкім раёне.

Калі віна затрыманых будзе даказаная, ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі