Заўтра ўкраінцы выкажуць заўвагі наконт Астравецкай АЭС

Апаненты беларускай АЭС выступяць заўтра з крытыкай у Кіеве. Ва ўкраінскім Мінпрыроды 31 сакавіка пройдуць грамадскія слуханні па будаўніцтву атамнай станцыі ў Астраўцы. Іх крытыка грунтуецца на заўвагах, якія зрабіла міжнародная Грамадская экалагічная экспертыза (ГЭЭ). У высновах ГЭЭ праект называецца недапрацаваным і небяспечным.

Эксперт-юрыст Андрэй Андрусевіч з Кіева адзначыў, што апаненты АЭС змогуць выказаць крытыку непасрэдна беларускім чыноўнікам. Бо слуханні ў Кіеве будуць адкрытымі, у адрозненне ад Рыгі.

Андрэй Андрусевіч: “Слуханні будуць адбывацца ў памяшканні Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Украіны. Фармат традыцыйны. Спачатку выступаюць вашыя людзі — я маю на ўвазе прадстаўнікоў праектных інстытутаў, Міністэрстваў энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

А потым будуць выступаць прадстаўнікі ўкраінскай грамадскасці са сваімі заўвагамі ды пытаннямі”.


Публічныя слуханні ў Астраўцы, Вільні і Рызе скончыліся скандалам і рэзкай крытыкай праекту АЭС з боку незалежных экспертаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі