Заўтра завяршаюцца слуханні па “карыкатурнай” справе Здзвіжкова

17 студзеня Мінскі гарадскі суд заслухае апошняе слова Аляксандра Здзвіжкова і, магчыма, у гэты ж дзень агучыць рашэнне па яго справе. Пра гэта прэс-службе ГА “БАЖ” паведамілі ў канцылярыі суда.
Нагадаем, Здзвіжкова судзяць за перадрук у 2006 годзе газеце “Згода” з дацкай прэсы карыкатур на прарока Мухамеда. Журналіст у той час быў намеснікам галоўнага рэдактара незалежнага выдання і падпісваў той нумар да друку.

Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 130-га (частка 1) Крымінальнага кодэксу “Распальванне рэлігійнай варажнечы”. Следства па справе публікацыі было распачата ў лютым 2006-га, і справу перадалі ў суд.

Аднак Здзвіжкоў з’ехаў за мяжу і быў затрыманы толькі ў лістападзе 2007-га, калі прыехаў наведаць магілу бацькі. Другі месяц яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі