Заяўнікі "Чарнобыльскага шляху" не згодныя з прапанаваным маршрутам шэсця

Мінскія ўлады прапанавалі арганізатарам "Чарнобыльскага шляху" маршрут шэсця, з якім яны не згодныя.
Чыноўнікі гатовыя дазволіць збор каля будынка Акадэміі навук і шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Аднак заяўнікі, сярод якіх Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка, хацелі б сабрацца 26 красавіка каля Акадэміі навук а 12-й гадзіне і прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль — да перакрыжавання вуліц Карастаянава і Арлоўскай, дзе знаходзіцца Чарнобыльская капліца.

Як паведамляе БелаПАН, Лявон Баршчэўскі спасылаецца на тое, што пешаходная частка вуліцы Сурганава па-ранейшаму рамантуецца і весці там людзей нельга. Таму ён і іншыя заяўнікі пакінулі ў Мінгарвыканкаме заяву пра немагчымасць правядзення шэсця ў фармаце, які прапануюць улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі