«Зброю Перамогі» пакажуць у Мінску

У Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны 3 траўня адкрываецца спецыялізаваная выстава «Зброя Перамогі».  Упершыню ў нашай краіне на выставе будуць прадстаўленыя ўзоры стралковай зброі СССР, Нямеччыны і краінаў Еўропы 1891-1945 гадоў. Сярод іх можна пабачыць і рэдкія, эксперыментальныя альбо выпушчаныя ў абмежаванай колькасці асобнікі.

Напрыклад, унікальную калекцыю самаробнай партызанскай зброі. Дырэктар музея Сяргея Азаронак сцвярджае, што ўся зброя знаходзіцца ў добрым стане, усе механізмы працуюць, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі