Жахлівая катастрофа ў моры каля Італіі, 200 чалавек не знайшлі (відэа)
Лодка, на якой знаходзіліся каля 500 мігрантаў, сёння раніцай загарэлася ў некалькіх кіламетрах ад берага каля выспы Лампедуза.
Уцекачы з Паўночнай Афрыкі (яны, верагодна, паходзяць з Эрытрэі) запалілі на борце вогнішча, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Пачалося ўзгаранне, людзі скакалі з лодкі ў ваду. У выніку, загінулі 130 чалавек (сярод іх — цяжарная жанчына, двое маленькіх дзяцей), больш за 200 лічацца зніклымі без вестак. Удалося выратаваць і прывезці на бераг 155 чалавек.
Італьянская пракуратура распачала крымінальную справу па артыкуле "масавае забойства".
Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана заявіў пра неабходнасць перагледзець палітыку краіны ў адносінах уцекачоў у сувязі з рэзкім ростам іх колькасці. Папа Рымскі Францішак назваў трагедыю каля Лампедузы ганьбай. Ён заклікаў аб'яднаць высілкі, каб не дапусціць паўтарэння ў будучыні такіх трагедый, інфармуе Reuters.
Фота — AFP