Жалобны картэж рушыў па вуліцах Варшавы ў бок прэзідэнцкага палацу
Жалобны картэж з целам загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага рушыў з аэрапорта па вуліцах Варшавы ў бок прэзідэнцкага палаца. Паўсюль яго сустракаюць натоўпы людзей, якія стаяць на шляху праезду картэжу.