Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі будуць атрымліваць СМС-паведамленні пра развод

Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі будуць атрымліваць СМС-паведамленні пра развод

У Саудаўскай Аравіі мужчынаў абавязалі рассылаць былым жонкам СМС-паведамленні пра тое, што іх шлюб скасаваны. Такое рашэнне судоў пачынае дзейнічаць з 6 студзеня.

Як паведамляюць замежныя СМІ, новыя правілы скіраваныя супраць “таемных разводаў”, калі шлюб скасоўваецца з ініцыятывы мужчыны, а жанчына не ведае пра свій новы статус. Такія навіны лічацца адной з сацыяльных і эканамічных рэформаў, якія праводзіць спадкаёмца Махамед бін Салман.

Раней у Саудаўскай Аравіі жанчынам дазволілі наведваць футбольныя матчы (для іх арганізавалі спецыяльныя сямейныя трыбуны), а таксама кіраваць аўтамабілем з дазволу мужа або апекуна.

Пры гэтым жанчыны тут па-ранейшаму пазбаўленыя многіх грамадзянскім правоў: напрыклад, яны не могуць самастойна прымаць рашэнне пра тое, каб выйсці замуж, не могуць атрымаць пашпарт або паехаць за мяжу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі