Жанчыны выказваюцца пра беларускія манеты: яны цяжкія, псуюць кашалькі
Навіна пра ўвядзенне ў абарачэнне ў Беларусі металічных грошай выклікала ў адных беларусаў крытыку, а іншыя гэтаму салютуюць. Увечары 4 лістапада Еўрарадыё паразмаўляла з мінчукамі ў цэнтры сталіцы.
Аляксандра, 24 гады: Манеты цяжкія. Іх шмат і яны дробныя.
Вадзім,19 год: Мяркую, гэта някепска будзе. Не проста грошы, не проста банкноты, а карыстацца манетамі можна!
Святлана, 20 год: Манеты згубіць можна хутчэй, вечна будуць паўсюль валяцца. І гаманцы трэба спецыяльныя купляць. Навошта, калі ў нас ёсць рубель? Многія дробныя грошы сёння прыбіраюць. Не разумею, навошта ўводзіць яшчэ больш дробныя?
Марына, 37 год: У Расіі, напрыклад, манеты ёсць, за мяжой манеты ёсць. Зручна і выгадна, больш даўгавечна. Мяркую, гэта ў нейкай ступені была б эканомія, бо папяровыя грошы хутка псуюцца.
Зінаіда Міхайлаўна, 62 гады: Зрок дрэнны, рублі я не бачу. Раней капейкамі карысталася, гэта зручна.
Вікторыя, 33 гады: З практычнага пункту гледжання мне гэта не вельмі падабаецца: у кашальку манеткі не патрэбныя. Гэта дадатковы цяжар у сумцы. Хоць эканамістам лепш бачна. Канешне, паперы больш зручныя. Яны больш лёгкія і не псуюць гаманцы, якія зараз дарагія.
Фота з архіву