Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйшла ў ¼ фіналу чэмпіянату Еўропы

Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйшла ў ¼ фіналу чэмпіянату Еўропы

Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйшла ў ¼ фіналу чэмпіянату Еўропы. У аўторак у сталіцы Азербайджана ў стыкавым паядынку беларускі абыгралі зборную Чэхіі — 3:2 (18:25, 23:25, 27:25, 25:22, 17:15). Самымі выніковымі ў нашай камандзе былі Анастасія Гарэлік (18), Надзея Смірнова (15) і Анжаліка Барысевіч (14). Нагадаем, на папярэднім этапе былі абыграныя зборныя Харватыі (3:2) і Грузіі (3:0), а Італіі беларускі саступілі (1:3).

Саперніцамі зборнай Беларусі ў чвэрцьфінале будуць сербскія валейбалісткі. Матч пройдзе 28 верасня ў Баку, пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі