Ж.Літвіна: Прыняцце законапраекта перакрэсліць усе спробы дыялогу з Еўропай
Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жана Літвіна пракаментавала прыняццё Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні законапраекта "Аб СМІ". Нагадаем, абмеркаванне і галасаванне працягвалася ўсяго паўгадзіны. 93 дэпутаты прагаласавалі "за" і толькі адзін - "супраць".
"Сітуацыя са СМІ для ўсіх еўрапейскіх структур і міжнародных арганізацый - прыярытэтная тэма. Яны пільна сочаць за тым, што адбываецца з прэсай у нашай краіне. Калі гэты рэгрэсіўны законапраект прымуць, тым самым афіцыйны Мінск перакрэсліць усе спробы наладзіць дыялог з еўраструктурамі", - мяркуе Літвіна.
Старшыня БАЖ выказала здзіўленне, што такі важны для грамадства законапраект так паспешліва прымаецца. "Я бачу толькі адно тлумачэнне - мы набліжаемся да чарговай палітычнай кампаніі, якая прынамсі часткова зменіць склад парламента. Значыць, усю адказнасць за гэты рэгрэсіўны законапраект хочуць "павесіць" на сённяшніх дэпутатаў - каб потым апраўдвацца, што яго прымаў "стары" склад", - лічыць Жана Літвіна.
Прэс-служба БАЖ