Жонка Віктара Каліны ідзе на аўдыенцыю да галоўнага ідэолага
Жонка вядомага выканаўцы рускага шансону Віктара Каліны 28 траўня сустрэнецца з начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алегам Праляскоўскім. Пра гэта Святлана Каліна распавяла журналістам падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў пятніцу на кватэры Віктара Каліны. Па словах Святланы, спадар Праляскоўскі ўжо больш за тыдзень нікога не прымае. Арганізаваць сустрэчу з чыноўнікам ёй дапамаглі сябры. Святлана Каліна мае намер распавесці галоўнаму ідэолагу краіны пра абставіны справы, па якой яна праходзіць разам са сваім мужам. Святлана паспрабуе ўпэўніць Алега Вітольдавіча ў тым, што яна і яе муж не вінаватыя ў тым, што ім інкрымінуюць.
Нагадаем, што Віктара і Святлану Калінаў абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, звязаным з незаконным атрыманнем страхоўкі за аўтамабіль. Іх справа будзе слухацца ў судзе Першамайскага раёну г. Мінску 29 траўня.
Па словах Святланы, Віктару Каліну пагражае 7,5 гадоў зняволення — дзве траціны ад максімальнага тэрміну, які можна прысудзіць па частцы чацвёртай 209-га артыкула Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Зараз шансанье знаходзіцца ў следчым ізалятары па вуліцы Валадарскага ў Мінску. Жонка спевака адпушчаная з ізалятара пад заклад. Ёй таксама пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы.
Спрабуючы выратавацца ад зняволення, Святлана і Віктар Каліны дасылалі заяву генеральнаму пракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу, скардзіліся міністру юстыцыі Віктару Галаванаву, некалькі разоў звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі. На вокладцы dvd Віктара Каліны “Концерт памяти Михаила Круга в кругу друзей”, які быў прэзентаваны прэсе 25 траўня, змешчанае выказванне расійскага шансанье Аляксандра Дзюміна “Берегите Батьку, он у вас один такой!”