Журналіст Віталь Цыганкоў з'ехаў з Беларусі
Віталь Цыганкоў / Facebook
Журналіст "Радыё Свободы" і "Белсат" Віталь Цыганкоў выехаў з Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сацыяльных сетках.
— Гэта вельмі простая думка — за кратамі я не прынясу ніякай карысьці ані сям’і, ані радзіме, ані журналістыцы. Да таго ж асаблівасць маёй працы ў тым, што ў журналістыцы для "Свабоды" я раблю тое (інтэрвію з палітыкамі і аналітыкамі, допісы і блогі на маральна-палітычныя тэмы, даю уласныя ацэнкі і аналітыку), што не патрабуе прысутнасьці ў Беларусі, што можна рабіць з любой геаграфічнай кропкі. А ў новым сезоне з верасьня зноў будзе выходзіць Размова на Белсаце, адным з вядучых якой я зьяўляюся, і, натуральна, што запісвацца яна будзе ўжо не ў Беларусі, — напісаў Віталь.
Журналіст расказаў, што з'ехаць з краіны ён не планаваў: тут засталася пажылая мама, хворую сястру, акрамя таго, ён планаваў добраўпарадкоўваць магілу бацькі.
Віталій Цыганкоў адзначыў, што яго палітычныя погляды не змяніліся і ён застаецца ў прафесіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.