Журналіста Ўладзіміра Лапцэвіча будуць судзіць 28 сакавіка
Яго затрымалі 25 сакавіка каля 17.00 на вуліцы Магілёва разам са старшынём абласной арганізацыі Партыі БНФ Змітром Салаўёвым.
Пазаштатнага карэспандэнта агенцтва БелаПАН абвінавачваюць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі. Зараз Лапцэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.