Жыхар Баранавічаў бег за аўтобусам, у якім пакінуў 9 тысяч еўра
Ён выйшаў на некалькі хвілін, а пакет з грашыма пакінуў на сядзенні. Кіроўца палічыў, што пасажыр ужо прыехаў, і рушыў далей.
Як паведамляе газета Intex-press, мужчына ў той дзень прадаў у Івацэвічах аўтамабіль і з валютай вяртаўся дахаты. На цягніку ён даехаў да станцыі Лясная. Паколькі ішоў рамонт чыгункі, жыхар Баранавічаў перасеў на аўтобус.
Па дарозе ён папрасіў кіроўцу спыніць аўтобус — яму на некалькі хвілінаў тэрмінова трэба было выйсці. Пакет з грашыма пасажыр пакінуў на сядзенні. Можна ўявіць здзіўленне мужчыны, калі дзверы аўтобуса адразу ж зачыніліся і ён паехаў далей.
Калі пацярпелы здолеў дабрацца да Баранавічаў, у салоне аўтобуса валюты ўжо не было. 2 кастрычніка мужчына напісаў заяву ў міліцыю. Ён абяцае за вернутыя грошы вялікае ўзнагароджанне.
Мужчына, які выпаў з цягніка, у мароз бег у сланцах 7 км да станцыі