Жыхар Пінска паскардзіўся ў ААН на беларускую міліцыю
Скаргу ў Арганізацыю аб'яднаных нацый на дзеянні беларускай міліцыі накіраваў кіраўнік пінскай філіі Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч. Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:
"Напярэдадні Дня Волі, 20 сакавіка 2007 года, Аляксандра Рамановіча затрымалі міліцыянты і абвінавацілі ў бруднай лаянцы. Пасля гарадскі суд, на падставе сведчанняў супрацоўнікаў міліцыі, пасадзіў пінчука на 5 сутак за краты.
Рамановіч не пагадзіўся з прысудам і спрабаваў абскардзіць рашэнне суда ў вышэйшых судовых інстанцыях. Аднак, ягоныя спробы аказаліся марнымі. Наступны крок - зварот ў Камітэт ААН па правах чалавека".
У сваёй скарзе Аляксандр Рамановіч падкрэслівае, што за свае перакананні неаднаразова быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі.