Жыхары Ліды хочуць ведаць праўду, ці не зашкодзіць ім новы завод
У Лідзе прайшлі грамадскія слуханні, прысвечаныя будаўніцтву заводу па гарачым цынкаванні буйнагабарытных металаканструкцый, паведамляе БелаПАН. Завод хочуць пабудаваць у непасрэднай блізкасці ад жылога сектара: у 350 метрах ад вёскі Шырокае і ў 800 метрах ад жылога мікрараёна Ліды. На вытворчасці будуць выкарыстоўваць вялікія аб’ёмы салянай кіслаты і вадкага цынку. У сувязі з гэтым жыхары сумесна з грамадзянскай кампаніяй “Гавары праўду!” сабралі 2.900 подпісаў за тое, каб правесці экспертызу: трэба высветліць, як прадпрыемства будзе ўздзейнічаць на навакольнае асяроддзе. Гэтага патрабуе Орхуская канверцыя аб доступе грамадзянаў да экалагічнай інфармацыі. Беларусь да яе далучылася.