Жыхар Херсона: вельмі чакаю, калі змагу з'ездзіць у свой горад

Херсон / калаж з фота з Instagram
Херсон / калаж з фота з Instagram

Дзясяткі тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць Херсон з моманту яго акупацыі. Сярод іх — Максім. Еўрарадыё размаўляла з ім вясной, калі ён яшчэ заставаўся ў горадзе, але пазней хлопец з'ехаў. Як ён сустрэў навіну аб вызваленні Херсона?

"Я вельмі рады, таму што нарэшце гэты горад вызвалілі, цяпер чакаю вызвалення вёскі, у якім пражываюць мае бацькі і астатняй акупаванай тэрыторыі", — кажа Максім.

Цяпер, са слоў хлопца, у яго "самае вялікае жаданне туды паехаць з моманту, як з'ехаў". "Але разумею, што пакуль УСУ не адкінуць расіян да Крыма, у Херсоне будзе даволі небяспечна жыць", — дадае ён.

"Мае сябры ўжо чакаюць афіцыйнага дазволу заязджаць у горад, і я таксама, каб хаця б з'ездзіць туды. Але жыць я пакуль там не планую, таму што, самі разумееце, там разбураная ўся інфраструктура", — сказаў суразмоўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі