Злодзей скраў пяць пляшак віскі, але разбіў іх пры ўцёках
Здарэнне адбылося ў Баранавічах уначы 7 чэрвеня.
Як піша "Іntex-press", у краме алкагольнай прадукцыі па вуліцы Леніна спрацавала сігналізацыя: хтосьці разбіў акно. На месцы здарэння міліцыянты пабачылі, як ад крамы ўцякае малады чалавек.
Як пазней выявілася, на злачынны ўчынак пайшоў 21-гадовы гараджанін. Ён скраў з крамы пяць бутэлек віскі "Jim Beam". Праўда, пры ўцёках усе пяць разбіліся, калі хлопец паваліўся.
Зламысніка затрымалі. Вырашаецца, ці пачынаць на яго крымінальную справу.
Фота — krutayatema.ru