Злотнікаў: Перадача кантрольнага пакету "Нафтану" Венесуэле — гэта не блеф

Такое меркаванне выказаў у каментары Еўрарадыё эканаміст Леанід Злотнікаў. Нагадаем,  калі ўмовы венесуэльскіх інвестараў спадабаюцца беларускаму боку, то ім могуць перадаць любы пакет акцый "Нафтану" - аж да кантрольнага. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
Злотнікаў лічыць, што такое выказванне не з’яўляецца гульнёй з Расіяй, а калі гэта ўсе ж так – то гульня зайшла надта далёка:

Злотнікаў: "Нельга сказаць, што гэта проста блеф, што гэта гульня з Расіяй, каб прымусіць яе да паніжэння цэнаў на нафту, якую яна нам пастаўляе. Мяркую, калі гэта гульня, то яна зайшла вельмі далёка. Усё ж думаю, што гэта рэальная сітуацыя. Рэальны разлік Лукашэнкі на венесуэльскую нафту".

Эканаміст мяркуе, што ў перамовах Мінску і Каракаса ў справе "Нафтану" вядзецца гутарка пра ўкладанне венесуэльскіх грошай у рэканструцыяю наваполацкага заводу. У самой Беларусі на гэта сродкаў няма.

Але ў сярэднятэрміновай перспектыве такое пагадненне з Венесуэлай не будзе выгадным для Беларусі, адзначае эканаміст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі