Злотнікаў: Пры далейшым нафтавым канфлікце прайграе толькі Беларусь

Пытанне адмены пошлінаў на нафту застаецца актуальным – прынамсі для Беларусі. Першы віцэ-міністр Уладзімір Сямашка адзначыў, што Беларусь будзе і надалей настойваць на адмене гэтых збораў. Аднак, як запэўніў Еўрарадыё эканаміст Леанід Злотнікаў, чакаць нейкіх станоўчых вынікаў з падобных перамоваў больш не варта. Эксперт заўважае, што Расія яшчэ з канца 2006 года ўзяла курс на павышэнне коштаў на энэрганосьбіты – як для іншых краін, так і для ўнутраных спажыўцоў.

Леанід Злотнікаў: “Беларусы нічога не даб’юцца. Расія вельмі рашуча настроеная ў гэтым пытанні, і яна можа пайсці на такое прамое сутыкненне – адключэнне транзіту праз Беларусь. І ў гэтым выпадку прайграе Беларусь: нашая краіна пратрымаецца не больш як адзін-два месяцы”.

Урад жа апелюе да Мытнага саюзу. Паводле міжнароднай дамоўленасці, ужо з 1 ліпеня адбудзецца ўвядзенне агульнай мытнай прасторы паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам. На думку афіцыйнага Мінску, існаванне нейкіх пошлінаў у межах Мытнага саюзу будзе нонсэнсам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі