Змененыя правілы галасавання "Еўрабачання": важкае слова за рэзервовым журы
Галасаванне на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2008" пройдзе паводле новых правілаў, паведаміў агенцтву БЕЛТА кіраўнік Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекту "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч. У гэтым годзе конкурс "Еўрабачанне" ўпершыню пройдзе ў новым фармаце - фіналу будуць папярэднічаць два паўфіналы. У кожным з паўфіналаў прымаюць удзел артысты 19 краін. З іх прадстаўнікі 10 выйдуць у фінал па выніках галасавання. Прычым дзевяцярых назавуць гледачы, а хто стане дзесятым прэтэндэнтам — назаве рэзервовае журы. Па ўмовах конкурсу, такое журы ствараецца ў кожнай краіне з прадстаўнікоў розных прафесій. У выпадку нейкіх неспадзяваных сітуацый, тэхнічных збояў арганізацыі галасавання судзейская калегія ўпаўнаважаная выстаўляць адзнакі за сваю краіну. Зараз арганізатары прынялі рашэнне аб пераходзе патэнцыйнай магчымасці ў рэальную, надаўшы журы права абраць аднаго выканаўцу.
Гэты ход дазволіць унесці нешта новае ў галасаванне, лічыць Аляксандр Ціхановіч. "Узровень "Еўрабачання" як песеннага конкурсу не тое, што рэзка падае, але цалкам полюсны. Паказальны прыклад мінулага году: Марыя Шарыфавіч і адначасова Верка Сярдзючка. Рашэнне рэзервовага журы, магчыма, некалькі адкарэктуе карціну", - сказаў кіраўнік праекту "Еўрафэст".
Давяраць жа выбар песні "Еўрабачання" прафесійнаму журы арганізатары конкурсу лічаць не патрэбным, паколькі ён цікавы і непрадказальны менавіта з-за глядацкага галасавання.
У фінале конкурсу 24 траўня будуць спаборнічаць 25 краін: па 10 з кожнага паўфіналу, чатыры краіны-заснавальніцы конкурсу (Нямеччына, Іспанія, Францыя, Вялікабрытанія) і краіна пераможца "Еўрабачання-2007" (Сербія). Канцэрты пройдуць у зале Бялградскай арэны на 10 тыс. гледачоў.
БелТА