Зменшыліся чэргі аўтобусаў на мяжы з Польшчай
А вось легкавікоў па-ранейшаму шмат
Чэргі аўтобусаў на мяжы Беларусі з Польшчай скараціліся ў параўнанні са звесткамі апошніх выходных (24-25 жніўня).
Днём 31 жніўня на мяжы ў пункце "Брэст" стаяць усяго 17 аўтобусаў. У пікавыя дні ў жніўні іх было больш за сотню.
А вось легкавых аўтамабіляў прыкметна менш не становіцца. У суботу ў чарзе стаяць больш за 400 легкавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.