Змены ў руху транспарту Мінска 9 траўня
У сувязі са святочным шэсцем і салютам у Дзень Перамогі змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту сталіцы.
З 8-й да 13-й гадзіны змяняюцца трасы наступных аўтобусных маршрутаў: № 100, 115Э з рухам на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова па вуліцы Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова без выканання прыпынкаў на зменным участку;
№ 300Э ад аўтавакзала "Цэнтральны" з рухам па вуліцы Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па праспекце Незалежнасці, вуліцы Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай.
Аўтобусы № 18, 26 будуць хадзіць на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Захарава па праспекце Машэрава, вуліцы Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай у абодвух напрамках з выкананнем на зменным участку прыпынку "Вуліца Казлова" ў напрамку дыспетчарскай станцыі "Усходняя", "Праспект Незалежнасці" ў напрамку пасёлка Навінкі.
Аўтобус № 57 будзе хадзіць на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Пуліхава па вуліцы Куйбышава, праспекце Машэрава, вуліцы Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай у напрамку вуліцы Няміга.
Будзе павялічана колькасць рухомага складу на аўтобусным маршруце № 1 з 12-й да 23-й гадзіны. Рэжым працы 1-й і 2-й ліній метрапалітэна працягваецца да 2-й гадзіны ночы, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net