Зміцер Дашкевіч арыштаваны на 5 сутак за акцыю ў "Дзень Еўропы"

На 5 сутак адміністрацыйнага арышу асуджаны лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы.
Дашкевіча пакаралі за ўдзел у акцыі "Дзень Еўропы", якую 1 траўня каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску ладзілі сябры кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Паводле пратакола, актывіст выгукваў лозунгі, заклікі аб далучэнні Беларусі да ЕС, чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, паведамляе "Наша ніва".

Адзначым, што раней за гэтую акцыю ўжо былі асуджаныя Мікалай Статкевіч і Артур Фінькевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі